Святочная курка

Святочная курка

Smačnaja Mova
Такая курка можа лёгка стаць галоўнай стравай на вашым Навагоднім стале. Цынамон, памяранец, чабор забяспечаць неабходны водар і смак.

Складнікі
  

  • 1 сярэдняга памеру кураня
  • 2 цыбуліны
  • 2 галінкі чабору
  • 3 ст.л. алею
  • 250 мл памяранцавага соку
  • 50 г масла
  • 1 памяранец (скрыдлікі і цэдра)
  • 3 зуб часныку
  • шчопаць каляндры
  • 4 палачкі цынамону
  • 7-8 ст.л. сушаных журавін
  • 1 шклянка рысу
  • 1 чырвоны перац

Гатаванне
 

  • Выцісніце часнык у масла, дадайце соль і перац паводле смаку і добра перамяшайце.
  • Намажце кураня маслам пад скурай, дзе гэта магчыма. Паверсе пасаліце з усіх бакоў, паліце курку алеем, пасыпце каляндрай. Пакіньце марынавацца на некалькі гадзін, або на ноч.
  • Прыгатуйце начынне для куркі. Журавіны залійце кіпенем і пакіньце набухаць на 20 хвілін.
  • Рыс зварыце да гатоўнасці ў падсоленай вадзе. Нарэжце цыбулю і перац.
  • На патэльні абсмажце цыбулю, дадайце туды перац і тушыце 5 хвілін. Пасля дадайце размочаныя журавіны, цэдру памяранца, пасаліце і дадайце рыс. Добра перамяшайце і тушыце 10 хвілін.
  • Начыніце кураня знутры рысам і закрыйце зубачысткамі, каб начынне нікуды не "збегла".
  • У форму для запякання налійце сок памяранца, пакладзіце туды галінкі чабору і палачкі цынамону.
  • Пакладзіце начыненую курку у форму і запякайце ў духоўцы пры 180° С прыкладна 30 хвілін.
  • Пасля курку трэба перавярнуць і запякаць яшчэ 30 хвілін.
  • Дастаньце курку з духоўкі, паліце сокам з-пад яе, пакладзіце побач скрыдлікі памяранцу, можна дадаць кавалкі цыбулі і зноў пастаўце ў духоўку яшчэ на 20 хвілін. Павялічце тэмпературу да 200° С.

Прыемных святаў і смачных страў!