Выцісніце часнык у масла, дадайце соль і перац паводле смаку і добра перамяшайце.
Намажце кураня маслам пад скурай, дзе гэта магчыма. Паверсе пасаліце з усіх бакоў, паліце курку алеем, пасыпце каляндрай. Пакіньце марынавацца на некалькі гадзін, або на ноч.
Прыгатуйце начынне для куркі. Журавіны залійце кіпенем і пакіньце набухаць на 20 хвілін.
Рыс зварыце да гатоўнасці ў падсоленай вадзе. Нарэжце цыбулю і перац.
На патэльні абсмажце цыбулю, дадайце туды перац і тушыце 5 хвілін. Пасля дадайце размочаныя журавіны, цэдру памяранца, пасаліце і дадайце рыс. Добра перамяшайце і тушыце 10 хвілін.
Начыніце кураня знутры рысам і закрыйце зубачысткамі, каб начынне нікуды не "збегла".
У форму для запякання налійце сок памяранца, пакладзіце туды галінкі чабору і палачкі цынамону.
Пакладзіце начыненую курку у форму і запякайце ў духоўцы пры 180° С прыкладна 30 хвілін.
Пасля курку трэба перавярнуць і запякаць яшчэ 30 хвілін.
Дастаньце курку з духоўкі, паліце сокам з-пад яе, пакладзіце побач скрыдлікі памяранцу, можна дадаць кавалкі цыбулі і зноў пастаўце ў духоўку яшчэ на 20 хвілін. Павялічце тэмпературу да 200° С.