Самы мандарынавы пірог
Ні адзіны навагодні стол не абыходзіцца без мандарынаў. Водар гэтых фруктаў – адзіная з прыкмет, што набліжаюцца святы. Прапаную вам прыгатаваць самы мандарынавы пірог і напоўніць кухню адчуваннем святаў і каляднай магіі.
Самы мандарынавы пірог
Хапайце мех з мандарынамі, пакуль іх не з'елі ці не сказалі "Не чапай – гэта на Новы Год" і хутчэй бяжыце на кухню гатаваць гэты смачны, але прыгожы і духмяны самы мандарынавы пірог.
Складнікі
- 7-8 мандарынаў
- 100 г цукру
- 1 ч.л. ваніліну
- 150 мл алею
- 160 мл вады
- 2 яйкі
- 280 г мукі
- 1.5 ч.л. разрыхляльніка
- 1 мандарын (цэдра)
- цукровая пудра
Гатаванне
- Пачысціце мандарыны і разрэжце на паловы, выдаліце белыя варсіны знутры.
- Форму для запякання засцяліце пергаментам, памажце алеем і пасыпце трошкі цукрам. Пакладзіце паловы мандарынаў.
- У блэндэры здрабніце разам 1 мандарын, яйкі, цэдру, дробку солі.
- Працадзіце масу праз сіта.
- У атрыманую масу дадайце цукар, ванілін і перамяшайце. Далей – алей і вада.
- Нарэшце дадайце муку і разрыхляльнік, перамяшайце.
- Выліце цеста ў форму на мандарыны. Дайце пастаяць некалькі хвілін, каб цеста добра размеркавалася.
- Дастаньце пірог з духоўкі, дайце яму пастаць 5 хвілін, потым перавярніце, здыміце пергамент і пасыпце цукровай пудрай.