Пачысціце мандарыны і разрэжце на паловы, выдаліце белыя варсіны знутры.
Форму для запякання засцяліце пергаментам, памажце алеем і пасыпце трошкі цукрам. Пакладзіце паловы мандарынаў.
У блэндэры здрабніце разам 1 мандарын, яйкі, цэдру, дробку солі.
Працадзіце масу праз сіта.
У атрыманую масу дадайце цукар, ванілін і перамяшайце. Далей - алей і вада.
Нарэшце дадайце муку і разрыхляльнік, перамяшайце.
Выліце цеста ў форму на мандарыны. Дайце пастаяць некалькі хвілін, каб цеста добра размеркавалася.
Выпякайце ў духоўцы пры 180°С 40 хвілін. Дастаньце пірог з духоўкі, дайце яму пастаць 5 хвілін, потым перавярніце, здыміце пергамент і пасыпце цукровай пудрай.