Святочная курка
Такая курка можа лёгка стаць галоўнай стравай на вашым Навагоднім стале. Цынамон, памяранец, чабор забяспечаць неабходны водар і смак.
Складнікі
- 1 сярэдняга памеру кураня
- 2 цыбуліны
- 2 галінкі чабору
- 3 ст.л. алею
- 250 мл памяранцавага соку
- 50 г масла
- 1 памяранец (скрыдлікі і цэдра)
- 3 зуб часныку
- шчопаць каляндры
- 4 палачкі цынамону
- 7-8 ст.л. сушаных журавін
- 1 шклянка рысу
- 1 чырвоны перац
Гатаванне
- Выцісніце часнык у масла, дадайце соль і перац паводле смаку і добра перамяшайце.
- Намажце кураня маслам пад скурай, дзе гэта магчыма. Паверсе пасаліце з усіх бакоў, паліце курку алеем, пасыпце каляндрай. Пакіньце марынавацца на некалькі гадзін, або на ноч.
- Прыгатуйце начынне для куркі. Журавіны залійце кіпенем і пакіньце набухаць на 20 хвілін.
- Рыс зварыце да гатоўнасці ў падсоленай вадзе. Нарэжце цыбулю і перац.
- На патэльні абсмажце цыбулю, дадайце туды перац і тушыце 5 хвілін. Пасля дадайце размочаныя журавіны, цэдру памяранца, пасаліце і дадайце рыс. Добра перамяшайце і тушыце 10 хвілін.
- Начыніце кураня знутры рысам і закрыйце зубачысткамі, каб начынне нікуды не "збегла".
- У форму для запякання налійце сок памяранца, пакладзіце туды галінкі чабору і палачкі цынамону.
- Пакладзіце начыненую курку у форму і запякайце ў духоўцы пры 180° С прыкладна 30 хвілін.
- Пасля курку трэба перавярнуць і запякаць яшчэ 30 хвілін.
- Дастаньце курку з духоўкі, паліце сокам з-пад яе, пакладзіце побач скрыдлікі памяранцу, можна дадаць кавалкі цыбулі і зноў пастаўце ў духоўку яшчэ на 20 хвілін. Павялічце тэмпературу да 200° С.
Прыемных святаў і смачных страў!