Самы мандарынавы пірог

Самы мандарынавы пірог

Ні адзіны навагодні стол не абыходзіцца без мандарынаў. Водар гэтых фруктаў – адзіная з прыкмет, што набліжаюцца святы. Прапаную вам прыгатаваць самы мандарынавы пірог і напоўніць кухню адчуваннем святаў і каляднай магіі.

Самы мандарынавы пірог

Smačnaja Mova
Хапайце мех з мандарынамі, пакуль іх не з'елі ці не сказалі "Не чапай – гэта на Новы Год" і хутчэй бяжыце на кухню гатаваць гэты смачны, але прыгожы і духмяны самы мандарынавы пірог.

Складнікі
  

  • 7-8 мандарынаў
  • 100 г цукру
  • 1 ч.л. ваніліну
  • 150 мл алею
  • 160 мл вады
  • 2 яйкі
  • 280 г мукі
  • 1.5 ч.л. разрыхляльніка
  • 1 мандарын (цэдра)
  • цукровая пудра

Гатаванне
 

  • Пачысціце мандарыны і разрэжце на паловы, выдаліце белыя варсіны знутры.
  • Форму для запякання засцяліце пергаментам, памажце алеем і пасыпце трошкі цукрам. Пакладзіце паловы мандарынаў.
  • У блэндэры здрабніце разам 1 мандарын, яйкі, цэдру, дробку солі.
  • Працадзіце масу праз сіта.
  • У атрыманую масу дадайце цукар, ванілін і перамяшайце. Далей – алей і вада.
  • Нарэшце дадайце муку і разрыхляльнік, перамяшайце.
  • Выліце цеста ў форму на мандарыны. Дайце пастаяць некалькі хвілін, каб цеста добра размеркавалася.
  • Выпякайце ў духоўцы пры 180°С 40 хвілін.
  • Дастаньце пірог з духоўкі, дайце яму пастаць 5 хвілін, потым перавярніце, здыміце пергамент і пасыпце цукровай пудрай.