Салат з брокалі і курыцай

Салат з брокалі і курыцай

Калі вы не любіце брокалі, вы, мабыць, не елі яе сырою. Салат з сырой брокалі – гэта калодзеж вітамінаў, а калі дадаць туды і бялок у выглядзе курынага мяса, то смела можна лічыць такі варыянт вячэры карысным і смела з’есці тазік такога салату на ноч.

Салат з брокалі

Салат з брокалі і курыцай

Smačnaja Mova
Карысны варыянт вячэры для тых, хто думае, што брокалі – гэта не смачна. Я асабіста заўсёды пазбягала бокалі ў сваім рацыёне, пакуль выпадкова не пакаштавала салат з сырой брокалі. Зараз ем толькі сырую. Паспрабуйце і вы прыгатаваць такі салат, тым больш, што гатуецца ён хутка і проста.

Складнікі
  

  • 400 г курынага мяса (грудка)
  • 400 г брокалі
  • 1 чырвоная цыбуля
  • 2 ст.л. маянэзу (ці грэчаскага йогурта)
  • 1 ст.л. песта

Гатаванне
 

  • Дробна парэжце брокалі і чырвоную цыбулю.
  • Курыную грудку абсмажце на патэльні да залацістага колеру і нарэжце на кавалкі.
  • Злучыце разам брокалі, цыбулю і курыцу.
  • Зрабіце заправу: маянэз ці ёгурт перамяшайце з песта. Запраўце салат.