Салат з брокалі і курыцай
Smačnaja Mova
Карысны варыянт вячэры для тых, хто думае, што брокалі - гэта не смачна. Я асабіста заўсёды пазбягала бокалі ў сваім рацыёне, пакуль выпадкова не пакаштавала салат з сырой брокалі. Зараз ем толькі сырую. Паспрабуйце і вы прыгатаваць такі салат, тым больш, што гатуецца ён хутка і проста.
- 400 г курынага мяса (грудка)
- 400 г брокалі
- 1 чырвоная цыбуля
- 2 ст.л. маянэзу (ці грэчаскага йогурта)
- 1 ст.л. песта
Дробна парэжце брокалі і чырвоную цыбулю.
Курыную грудку абсмажце на патэльні да залацістага колеру і нарэжце на кавалкі.
Злучыце разам брокалі, цыбулю і курыцу.
Зрабіце заправу: маянэз ці ёгурт перамяшайце з песта. Запраўце салат.